Затрымалі жыхара Ліды, у кватэры якога знайшлі "крамольную" навагоднюю ёлку

25/12/2023 - 09:16

Шар з надпісам "Жыве Беларусь!" / t.me/zerkalo_io/

Затрымалі жыхара Ліды, у кватэры якога знайшлі "крамольную" навагоднюю ёлку. Яна была ўпрыгожаная шарамі з надпісам "Жыве Беларусь!".

Затрыманне адбылося 23 снежня. На відэа можа пабачыць, як узброеныя сілавікі з нядаўна створанага спецпадраздзялення "Тайфун" ўрываюцца ў кватэру, ставяць гаспадара на калені, а пасля кладуць яго на падлогу.

Вядома, што затрыманы працуе інжынерам-праграмістам. На відэа сілавікоў ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".

t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі