Зарэгістраваныя ў РБ прычэпы і паўпрычэпы трэба вывезці з ЕС да 10 ліпеня

05/07/2024 - 17:33

Бізнес атрымаў час, каб адаптавацца да новаўвядзення

Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, якія знаходзяцца ў ЕС, трэба вывезці да 10 ліпеня (у тым ліку і буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах). Гэтае патрабаванне звязанае з новым пакетам санкцый, паведамляюць літоўскія мытнікі.

Абмежаванні пачалі дзейнічаць з 1 ліпеня. Бізнес атрымаў дзесяць дзён, каб адаптавацца да новаўвядзення.

Еўрасаюз распаўсюдзіў частку расійскіх санкцый на беларускую эканоміку ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны. Была забаронена транспарціроўка грузаў на тэрыторыі ЕС на зарэгістраваных у Беларусі прычэпах і паўпрычэпах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі