Сяргей Шнураў абвясціў пра развітальны тур “Ленінграда”: “За*бался я уже”

20/03/2019 - 13:47

Гурт “Ленінград” выпраўляецца ў развітальны тур. Пра гэта яго лідар Сяргей Шнураў абвясціў у сваім акаўнце Instagram. Пра рашэнне даць апошнія канцэрты ён паведаміў у вершаванай форме, выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку.

“За*бался я уже”, — сярод іншага напісаў Сяргей Шнураў.

Аднак у запісе Шнураў прызнаецца, што, магчыма, калі-небудзь зноў збярэ “Ленінград”, але гэта будзе не хутка.

У межах “Стадыённага тура”, які аказаўся развітальным, вялікі канцэрт “Ленінграда” пройдзе і ў Мінску. 5 красавіка Шнур і яго групоўка выступяць на “Мінск-арэне”.

Апошні канцэрт тура адбудзецца 12 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі