Экспарт беларускіх тавараў прыкметна вырас у Расію / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
За год знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі скараціўся на 24,5% (у вартасным аб'ёме), гэта дадзеныя за красавік, паведамляюць у Еўразійскім банку развіцця.
За год экспарт знізіўся на 22,4%. У краіны па-за СНД пастаўкі скараціліся на 37%, а ў краіны СНД, акрамя Расіі, — на 75,4%. Пастаўкі беларускіх тавараў у Расію выраслі. Гэта "можа паказваць на частковую пераарыентацыю гандлёвых патокаў", адзначаюць у ЕАБР.
Знізіўся і аб'ём імпарту, за год — на 26,3%. Гэта адбылося на фоне паслаблення спажывецкага і інвестыцыйнага попыту ў Беларусі, кажуць у банку.
Праз чаканую прасадку імпарту і зніжэнне экспарту сальда знешняга гандлю ў цэлым па годзе прагназуецца прафіцытным — на ўзроўні 1-1,5 млрд даляраў. Нагадаем, летась прафіцыт склаў 3,8 млрд даляраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут