За "экстрэмісцкую" кнігу журналіста аштрафавалі на 580 рублёў

07/04/2021 - 15:18

За "экстрэмісцкую" кнігу журналіста Рамана Васюковіча аштрафавалі на 580 рублёў. Яго пакаралі за тое, што ён па вяртанні з Украіны меў з сабой у багажы два асобнікі "Беларускага Данбасу" (кніга тады яшчэ не была прызнана "экстрэмісцкай").

Кастрычніцкі суд Мінска пачаў разгляд справы 19 сакавіка, але адправіў пратакол "на дапрацоўку" ў міліцыю. У выніку рашэнне было вынесена 7 красавіка. Васюковіч будзе абскарджваць рашэнне суда.

Кнігу "Беларускі Данбас" напісалі Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш. За чатыры гады журналісты зрабілі дзясяткі інтэрв’ю, расследаванняў і рэпартажаў, асноўнай тэмай і галоўнымі героямі якіх былі беларусы і “беларускі след” у вайне на ўсходзе Украіны. Андрэева з восені 2020-га за кратамі, яна палітзняволеная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі