За антываенны пратэст дзве дачкі Ганны Севярынец асуджаны на 15 сутак

02/03/2022 - 17:25

За антываенны пратэст дзве дачкі пісьменніцы Ганны Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта яна паведаміла ў Facebook.

Жэню і Любу затрымалі 28 лютага побач з чыгуначным вакзалам у Мінску.

"Трымаліся добра, Жэня спыталася ў сведкі-міліцыянта, ці не сорамна яму, — піша Севярынец. — Мяне ў залю не пусцілі, слухала пад дзвярыма. Напісала скаргу на дзеянні суддзі".

Ганна Севярынец — сястра палітвязня Паўла Севярынца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі