З-за моцнага ветру на пятніцу і суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

20/04/2017 - 16:54

З-за моцнага ветру на пятніцу і суботу, 20 і 21 красавіка, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Прагназуецца, што яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. Калі сёння гэта магчыма толькі ў паўночна-заходніх раёнах, дык заўтра — амаль па ўсёй краіне, інфармуе БЕЛТА.

20 красавіка ў дзённыя гадзіны тэмпература паветра ў Беларусі складзе ад +4 да +10 градусаў, на поўдні — да плюс 12, прагназуюцца кароткачасовыя ападкі. Такія ж умовы надвор’я захаваюцца і 21 красавіка, на паўночным-захадзе магчымыя дажджы з мокрым снегам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі