З-за каранавіруса перанесены матч "Манчэстар Сіці" і "Арсенала"

11/03/2020 - 07:03

З-за каранавіруса перанесены матч англійскай футбольнай прэм'ер-лігі паміж "Манчэстар Сіці" і "Арсеналам". Гэта мера перасцярогі, паколькі захварэў уладальнік грэчаскага "Алімпіякаса" Эвангелас Марынакіс, які нядаўна быў на лонданскім стадыёне "Эмірэйтс", дзе праходзіў паядынак 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Ён заходзіў у распранальню "Арсенала", размаўляў і з гульцамі, і з прадстаўнікамі англійскага клуба, паведамляе mancity.com.

Англійская прэм'ер-ліга ўхваліла перанос гульні на іншую дату. Ці будуць пераносіцца і іншыя матчы, невядома. Як вядома, "Ліверпулю" для афармлення датэрміновага чэмпіёнства засталося выйграць два матчы.

У Вялікабрытаніі налічваецца 382 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, памерлі 6 чалавек. Каранавірус выявілі ў намесніка міністра аховы здароўя Вялікабрытаніі Надзін Дорыс, яна закрылася ў сваім доме на каранцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі