З лагера для мігрантаў у Літве сышлі сем чалавек, іх шукаюць

09/08/2021 - 06:16
З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя больш чатырох тысяч нелегальных мігрантаў​ / Reuters

Літоўскія ўлады шукаюць семярых мігрантаў, якія пакінулі намётавы лагер на палігоне Руднінкай, паведамляе Нацыянальнае радыё LTR.

Першапачаткова з лагера сышлі 12 чалавек. Пяцёра пазней вярнуліся. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў гэтым намётавым лагеры адбыліся беспарадкі. Мігранты скардзіліся на прамоклыя палаткі, дрэнныя ежу і ваду. Некаторыя ўжо тады спрабавалі збегчы. Каб супакоіць жыхароў лагера, на месца выязджалі сілавікі.

З нядаўняга часу Літва змяніла тактыку працы з вялікім патокам мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі. Іх больш не прымаюць, а адпраўляюць назад у Беларусь.

Акрамя таго, літоўскія ўлады заявілі, што гатовыя выплачваць па 300 еўра кожнаму мігранту, які пагодзіцца вярнуцца на радзіму. Выплату можна будзе атрымаць толькі адзін раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі