Праца, ілюстрацыйнае фота / sb.by
У Беларусі могуць павялічыць перапынкі на працы. Адпаведныя змены ўнеслі ў новую рэдакцыю закона "Аб ахове працы", перадае БЕЛТА.
Плануецца, што гэтыя змены закрануць работнікаў, якія працуюць на вуліцы ў моцную спякоту або мароз. У такую пару работнікам будуць вылучацца дадатковыя перапынкі працягласцю не менш за 10 хвілін.
У Федэрацыі прафсаюзаў кажуць, што цяпер такія "перакуры" існуюць толькі фармальна і могуць доўжыцца ўсяго некалькі хвілін. Пры тым нават у работнікаў адной прафесіі такія перапынкі могуць адрознівацца ў залежнасці ад прадпрыемства. Таму прафсаюзы прапанавалі ўвесці адзінае правіла.
Адзначаецца, што гэтыя перапынкі стануць не заменай абеду, а менавіта дадатковым часам для адпачынку ў складаных умовах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут