У чэрвені, каб вярнуць польскі VAT, трэба будзе набыць пакупак на 300 злотых

13/05/2016 - 10:46

Ад 1 чэрвеня 2016 года ў Польшчы змяняецца мінімальны агульны кошт пакупак, пасля якіх беларусы змогуць прэтэндаваць на вяртанне ПДВ па сістэме TAX FREE. Пра гэта паведамляе polsha24.com.

У адпаведнасці з распараджэннем Міністра фінансаў ад 1 красавіка 2016 года, каб вярнуць VAT ад пакупак у Польшчы, турыст мусіць набыць іх на суму не меншую за 300 злотых (прыблізна 78 долараў). Сума мусіць быць прапісаная ў дакуменце TAX FREE, які выдаецца прадаўцом, да якога павінен быць прымацаваны фіскальны касавы чек.

Цяпер мінімальная сума пакупак складае 200 злотых (прыблізна 52 долара) і будзе такой да канца траўня.

Таксама варта памятаць, што ў выпадку, калі з тэрыторыі ЕС вывозіцца толькі частка тавараў заяўленых ў дакументах TAX FREE, то пра гэта ў абавязковым парадку неабходна папярэдзіць супрацоўніка мытні. Пацверджанне вывазу будзе дадзенае толькі тым таварам, якія рэальна знаходзяцца ў багажы пры перасячэнні мяжы. Астатнюю частку тавараў будзе немагчыма правезці з тым жа самым дакументам TAX FREE.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі