З 13 снежня ўзновіцца штодзённае чыгуначнае спалучэнне паміж Варшавай і Мінскам

11/12/2015 - 14:04

Штодзённае чыгуначнае спалучэнне паміж Мінскам і Варшавай будзе ўзноўлена з 13 снежняПра гэта паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко.

З гэтага дня пачнуць паміж сталіцамі Беларусі і Польшчы пачнуць рухацца  бесперасадачныя вагоны ў складзе цягніка №9/10 Масква-Варшава.

Цяпер цягнік беларускага фармавання №115/116 паміж Мінскам і Варшавай рухаецца два разы на тыдзень.

У прэс-цэнтры БЧ ўдакладнілі, што з 13 снежня з Мінска цягнік №9/10 будзе адпраўляецца ў 1:16 ночы і прыбываць на станцыю Варшава Цэнтральная раніцай у 8:55. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з польскай сталіцы — 18:53, прыбыццё ў Мінск — раніцай наступнага дня ў 7:24. Цягнік №115/116 Мінск-Варшава, які ў бягучым годзе курсіраваў па панядзелках і чацвяргах, будзе прызначацца “па ўказанні”, паведамляе БЕЛТА.

Адначасова з гэтым, 13 снежня электрацягнік польскага фармавання спыняе рух па маршруце Гродна - Беласток, паведаміў гродзенскі партал s13 са спасылкай на польскі сайт Rynek Kolejowy.

Фота: rw.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі