"Заглушка" на відэа Ціханоўскага / канал Сяргея Ціханоўскага
Сэрвіс YouTube выдаліў некалькі стрымаў, якія апошнім часам праводзіў Сяргей Ціханоўскі. Прычынай называецца парушэнне аўтарскіх правоў.
Стрымы Ціханоўскага доўжыліся па некалькі гадзінаў, там ён выкарыстоўваў шмат фрагментаў з іншых відэа. Сярод іх быў, напрыклад, кароткі кавалак з запісанага больш за год таму інтэрв'ю, у якім аўтар праекта "Жизнь-малина" Мікіта Мелказёраў заклікае падтрымаць Ціханоўскага і яго канал "Краіна для жыцця".
Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня 2025 года. Невядома, як бы ён сёння паставіўся да таго, што Ціханоўскі выкарыстоўвае яго асобу ў сваіх мэтах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут