Яшчэ два беларускія вытворцы малака трапілі ў "чорны спіс" у Расіі

30/08/2016 - 13:16

Яшчэ два беларускія вытворцы малака трапілі ў "чорны спіс" у Расіі. 30 жніўня стала вядома, што "Рассельгаснагляд" увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з Лепельскага малочна-кансервавага камбіната і Бярозаўскага сыраробнага камбіната. Расіяне высветлілі падчас правядзення ветэрынарнага кантроля беларускай прадукцыі, што суправаджальныя дакументы былі аформлены яшчэ да адклікання старой дэкларацыі. Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 31 жніўня.

Папярэджанні "Рассельгаснагляда" атрымалі Пастаўскі малочны завод і ААТ "Савушкін прадукт". У апошняга прадпрыемства расіяне працягваюць выяўляць "выпадкі фальсіфікацыі малочнай прадукцыі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі