Ярмошына: Я не веру, што рашэнне аб прыпыненні санкцый закране мяне

21/09/2015 - 16:19

Ужо на гэтым тыдні Еўрасаюз можа прыпыніць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. У тым ліку можа быць знятая забарона на ўезд у краіны ЕС для Аляксандра Лукашэнкі. Але старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не верыць у тое, што гэтае рашэнне закране асабіста яе.

Ярмошына: “Я ў адносінах сябе гэта не разглядаю нават гіпатэтычна. Я думаю, што калі гэта мяне і закране, то можа быць пасля выбараў. Але да выбараў канешне ж — не”.

Як паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы, хутчэй за ўсё, застануцца пад санкцыямі чатыры прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў, якіх падазраюць у датычнасці да знікнення палітычных апанентаў улады. Лідзія Ярмошына сцвярджае, што была ўнесена ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС, разам з гэтымі “прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў” і таму разам з імі і не патрапіць пад “замарозку” санкцый.

Ярмошына: “Я, гэтыя два палкоўнікі і Віктар Шэйман — нас было чацвёра ці пяцёра ў тым спісе, гэта быў 2004 год. Вось, паколькі я  і была ў тым самым першым спісе, то хутчэй за ўсё… Хаця ніякіх адносінаў ні да чаго дрэнна не маю”.

Па інфармацыі агенцтва Reuters  нагодай для рашэння аб прыпыненні санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў стала масавае жнівеньскае вызваленне беларускіх палітвязняў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі