Ярмошына лічыць вулічны пратэст найбольшай пагрозай для парламенцкіх выбараў

15/08/2016 - 06:12

Магчымыя вулічныя акцыі пратэсту, арганізаваныя апазіцыяй, кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць найбольшай пагрозай для сёлетніх парламенцкіх выбараў. Пра гэта чыноўніца заявіла ў праграме "Контуры", якая выйшла на тэлеканале АНТ увечары 14 жніўня.

Па словах Ярмошынай, заклікі ад апазіцыйных палітыкаў "паказваюць, што ўдзельнікі падзеяў 2010 года нічому не навучыліся нават у турме".

Таксама яна заявіла, што апазіцыя рыхтуецца да пройгрышу на выбарах, таму заведама стараецца падмачыць рэпутацыю тых, хто гэтыя выбары арганізоўвае. Старшыня ЦВК не верыць, што на выбарах бываюць фальсіфікацыі і ўкідванне бюлетэняў.

Разам з тым Ярмошына мяркуе, што ў парламенце мусяць прысутнічаць прадстаўнікі розных палітычных сілаў. Там яны могуць дыскутаваць паміж сабой. "Калі кажуць, што парламент не месца для дыскусій — гэта смешна", — дадала кіраўніца Цэнтрвыбаркама.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі