Японцы шыюць медыцынскія маскі з беларускага лёну

23/04/2020 - 08:55

Японцы шыюць медыцынскія маскі з беларускага лёну. Пра гэта БЕЛТА распавёў беларускі пасол у Японіі Руслан Есін. Паводле яго слоў, нядаўна ў Токіа адкрылася крама вырабаў з лёну, прадукцыі Аршанскага льнокамбіната. У Японіі вырашылі выкарыстаць льняную тканіну для вырабу ахоўных масак. Яны, як і ў нашай краіне, карыстаюцца там попытам.

Вытворчасць японскіх масак з беларускай тканіны стартавала яшчэ ў канцы 2019 года, калі толькі пачыналася пандэмія каранавіруса. Адзначаюцца "прыродныя антыбактэрыяльныя ўласцівасці" лёну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі