Якім убачыў Мінск англійскі турыст 20 гадоў таму: архіўныя фота

14/12/2024 - 15:02

Па праспекце Пераможцаў яшчэ курсіруюць савецкія тралейбусы / Tim Brown

На пачатку ліпеня 2004 года Мінск  наведаў англічанін Цім Браўн. Падчас свайго падарожжа ён зрабіў серыю фотаздымкаў, а праз 20 гадоў апублікаваў іх у інтэрнэце.

Вось як Цім апісвае свае ўражанні ад сталіцы Беларусі:

"Мне даволі спадабаўся Мінск. Яго называюць апошняй сталінісцкай краінай у Еўропе са ўсімі атрыбутамі, напрыклад, КДБ, але я знайшоў горад цікавым, чыстым і акуратным. Там толькі што прайшлі святкаванні 60-й гадавіны Дня Перамогі, таму паўсюль былі савецкія плакаты."

Здымкі Браўна пераносяць нас у атмасферу Мінска лета 2004 года, калі па вуліцах яшчэ хадзілі рыжскія трамваі, у таксапарках дамінавалі "Волгі", а па праспекце Пераможцаў курсіравалі тралейбусы.

Альбом з 380 фота даступны тут.

З будынка Палаца спорту яшчэ не паспелі зняць святочны постар / Tim Brown
"Масква" яшчэ стаіць / Tim Brown
Касцюміраваная фотасесія ў парку / Tim Brown
Маршрутнае таксі Ford на вуліцах Мінска / Tim Brown
На тэрыторыі стадыёна "Дынама" яшчэ працуе рынак / Tim Brown
Да легендарнай перамогі БАТЭ над "Баварыяй" яшчэ чатыры гады / Tim Brown
Рыжскія трамваі ўсё яшчэ на лініі / Tim Brown
Але ўжо з'явіліся сучасныя чэшскія трамваі / Tim Brown
Дзіцячая чыгунка / Tim Brown
Адміністрацыйны будынак БЧ. Цяпер там музей / Tim Brown
Музей Вялікай Айчыннай вайны яшчэ стаіць / Tim Brown
Рэклама першага мабільнага аператара GSM Velcom на старым рыжскім трамваі / Tim Brown
У таксапарках яшчэ ёсць "Волгі" / Tim Brown
Афіша кінотеатра / Tim Brown
У тым годзе выйшаў фільм "Гары Потэр: Вязень Азкабана" / Tim Brown

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі