Якім будзе Мінск пасля сусветнага патопу? Размова з Севярынам Квяткоўскім

10/05/2019 - 13:38

Пісьменнік Севярын Квяткоўскі хутка скончыць збіраць грошы на свой новы раман — "Каларадская Пушча". Кніга напісаная ў не асабліва папулярным для Беларусі жанры сатырычнай фантастыкі-постапакаліпсісу.

Завязка ў рамана простая: прайшло трыццаць гадоў пасля катастрофы, калі воды акіяна ўзняліся на 199 метраў. Мінскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг, а сам горад падзяліўся на два супрацьлеглыя лагеры: Менск і Горад-Герой. Пасля катастрофы частка жыхароў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Але нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка па мянушцы Дзікун.

Што здарыцца з Мінскам пасля сусветнага патопу? Ці будзе пасля катастрофы сярод беларусаў усё гэтак жа папулярная бульба? Ці варта чакаць, што жанр постапакаліпсісу стане папулярным у беларускай літаратуры?

Пра гэта і іншае паразмаўлялі з пісьменнікам Севярынам Квяткоўскім у эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі