"Як па акцыі паехаць у Іран ці Ігіл, не зразумеў, як правільна"

19/11/2015 - 10:28

Адміністратару сайта vandrouki.by штодзень прыходзіць 30-40 паведамленняў ад незнаёмых людзей з просьбамі нечым дапамагчы. Але сайт не займаецца падборам тураў, таму ад такіх просьбаў даводзіцца адмаўляцца. Часам пытанні бываюць вельмі вясёлыя.

"Карацей, я зрабіў гэтую вясёлую групу толькі дзеля таго, каб людзі перасталі мне пісаць з любой нагоды. Каб ведалі, што ёсць магчымасць праславіцца і хаця б навучыліся фармуляваць пытанні. І дапамагло: цяпер многія паведамленні пачынаюцца са слоў "Я не хачу трапіць у #путешественникгода, але ўсё ж", — распавядае Андрэй.

Але бывае і адваротная рэакцыя.

На 90% пытанняў людзі могуць знайсці адказ па першай пасылцы ў Гугле, але…

"Проста тупых пытанняў бывае 2-3 за тыдзень, дзіўныя (накшталт правозу кенгуру-фікуса-наркотыкаў) — амаль штодзень".

Бывае і шмат неадэкватных людзей, якія пагражаюць закрыць сайт і суполкі ў сацсетках.

"Варта мне было пажартаваць, што я дырэктар Wizz Air, як цяпер гэты шлейф цягнецца. Людзі просяць працу, нават напісалі з аднаго СМІ, але я ветліва накіраваў іх у прэс-службу".

Многія людзі пішуць абураныя пасты на сваіх старонках. Але іх знаёмыя толькі яшчэ больш падпісваюцца на суполку.

Андрэй абраў сваіх фаварытаў сярод дзіўных пытанняў.

А Еўрарадыё прапануе вам паглядзець яшчэ і сваіх фаварытаў.

Астатнія пытанні можна паглядзець у суполцы #путешественникгода.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі