Як міністр адукацыі ў Беразіно пазнаёміўся "з работай педагогаў у час пандэміі"

07/05/2020 - 12:36

У чацвер міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў некалькі навучальных устаноў Беразіно ў Мінскай вобласці. Як паведамляе газета "Бярэзінская панарама", гэта быў "рабочы візіт". Карпенку цікавіла арганізацыя "работы педагогаў у час пандэміі", наладжванне разнастайных формаў аддаленага навучання. Як бачым па фотарэпартажы, міністр адукацыі быў без ахоўнай маскі. Іх мелі толькі асобныя настаўніцы (магчыма, значна больш засталося "за кадрам").

Ігар Карпенка выказаў меркаванне наконт далейшага развіцця сістэмы адукацыі нашай краіны. Паводле яго слоў, "да навучальнага працэсу трэба падыходзіць асэнсавана і творча". Асаблівую ўвагу міністр надаў стасункам настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў у сацсетках.

Гэты і наступныя здымкі — berezino.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі