Чым кормяць у беларускіх бальніцах і замежных

23/05/2016 - 12:17

У інтэрнэце публікуюць бальнічную ежу ў розных краінах ад Фінляндыі да ЮАР. Але Беларусі ў гэтых падборках няма. Выпраўляем сітуацыю і параўноўваем абеды ў беларускіх бальніцах і замежных. Фотаздымкі беларускіх бальнічных абедаў Еўрарадыё даслалі нашы слухачы з розных гарадоў. Праўда, яны ўсе нечым падобныя.

Такім чынам, першы абед: боршч, пярлоўка, рагу з гародніны і знакамітая хлебная катлета.

Другі абед: рыбны суп з кансервы, аўсянка, тушаная курыца і кампот.

Трэці абед: суп, бульба пюрэ з кавалкамі тушанага мяса, буракі, хлеб і кампот, куды ж без яго!

Чацвёрты абед: Суп, зноў пярлоўка з кавалкам мяса. Звярніце ўвагу, што посуд на ўсіх здымках металічны.

Як распавёў Еўрарадыё доктар — аўтар аднаго з фотаздымкаў, у ежы амаль нічога не змянілася з савецкіх часоў, але ў 2015 годзе рацыён пацыентаў быў скарочаны на 20%.

Бальнічны абед у Аўстраліі
Абед у Эстоніі
Абед у Фінляндыі
Абед у Германіі
Абед у Інданэзіі
Абед у Ізраілі
Абед у Канадзе
Абед у Расіі
Абед у Швецыі
Абед у бальніцы Томска
Абед у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы
Абед у Брытаніі

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі