Як брат Дар'і Домрачавай выглядае пасля збіцця мінскім АМАПам (фота 18+)

12/10/2020 - 11:22
Разбітая галава Мікіты Домрачава / Еўрарадыё

Архітэктар Мікіта Домрачаў, брат біятланісткі Дар'і Домрачавай, даслаў Еўрарадыё свае фатаграфіі пасля збіцця сілавікамі. 11 кастрычніка Домрачаў ехаў на ровары ўздоўж набярэжнай Свіслачы і стаў сведкам затрыманняў. Неўзабаве сілавікі звярнулі ўвагу і на яго. Мужчыну збівалі нагамі і дубінкамі, кінулі ў міліцэйскую машыну.

З будынка РУУС Мікіту Домрачава забрала ў бальніцу хуткая — траўмы, атрыманыя падчас затрымання, аказаліся даволі сур'ёзнымі і патрабавалі медыцынскага ўмяшання. Увага, ніжэй — жорсткія фота. Не рэкамендуем да прагляду непаўналетнім і ўражлівым людзям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі