Як арганізаваць для Лукашэнкі рэйс “Дубай-Гаага” — эфір з Латушкам

01/12/2023 - 07:17

Павел Латушка / Еўрарадыё

Падчас свайго выступу на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ намеснік міністра МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч рашуча запатрабаваў назваць прозвішчы тых украінскіх дзяцей, якія былі гвалтоўна вывезеныя з тэрыторыі Украіны ў Беларусь. Маўляў, гэтыя заявы — не больш як “неабгрунтаваныя палітычныя абвінавачанні” з боку дзяржаў NATO і Еўрапейскага саюза. Чамусьці вынесці на абмеркаванне гэтую тэму беларуская дэлегацыя вырашыла ў той час, калі Лукашэнка знаходзіцца ў Дубаі.

Ці ёсць у каманды НАУ ўсе неабходныя доказы і чаму прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму раптам гэтую тэму пачалі выносіць на публіку? Чым адметная канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага, і чаму Латушка на яе не паехаў, хоць яго там і чакалі? Чым выкліканая новая хваля рэпрэсій і як рэагаваць на чарговы цырк з “выбарамі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі