Як адмовіцца ад "добраахвотнага" плацяжу за суботнік?

21/04/2018 - 09:37
Фота: gagadget.com

У пастанове Савета міністраў аб правядзенні суботніка у 2018 годзе пяць разоў згадваецца слова "добраахвотна". Нельга прымушаць беларуса ў яго законны выходны дзень кідаць асабістыя справы і працаваць на карысць дзяржавы.

Яшчэ адна пастанова на гэты раз, Міністэрства фінансаў распавядае, калі і куды арганізацыі павінныя пералічваць сродкі, заробленыя на суботніку у 2018 годзе . Там слова "добраахвотна" ўжываецца ўсяго два разы. "У аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі", грошы пералічваюцца "на асобныя банкаўскія рахункі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў".

"Добраахвотна" крутое слова. Але ці рэальна адмовіцца ад "добраахвотнага" плацяжу за суботнік? Вы чулі, каб хто-то пытаўся ў людзей, колькі яны гатовыя пералічыць дзяржаве? Еўрарадыё пагутарыла пра гэта з кіраўнікамі некалькіх беларускіх прадпрыемстваў.

МТЗ: А чаму работнікі будуць нешта самі вырашаць?

На Мінскім трактарным заводзе меркаванне работнікаў аб плацяжы за суботнік нікога не цікавіць. Яны проста плацяць. Вядома ж, добраахвотна.

 

Фота: n-w.tv

 

"А чаму работнікі будуць нешта самі вырашаць? здзіўляецца пытанню начальнік бюро ідэалагічнай работы прадпрыемства Тамара Лялігда. – Ёсць арганізатар, кіраўнік падраздзялення. Ён вызначае, дзе ў яго што не прыбрана, і які аб'ём працы трэба выканаць. Каб вы разумелі, кіраўнікі збіраюць работнікаў і кажуць, маўляў, давайце, каб не губляць свой імідж, прывядзем завод у парадак. Ніхто не адмаўляецца".

Адказваючы на пытанне, куды пойдуць заробленыя падчас суботніка грошы, ідэолаг МТЗ здзіўляе нас: "Пералічэнняў на раён і горад у нас не будзе. Пералічым грошы на добраўпарадкаванне нашых аздараўленчых лагераў. У нас два лагеры. Мы пакідаем грошы ў сябе. Неяк трэба рамонты рабіць".

"Работнікі завода, у якіх ёсць дзеці, зацікаўленыя, каб грошы, атрыманыя на суботніку, ішлі на добраўпарадкаванне лагера, дадае начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення завода Маргарыта Швораб. – Суботнік для таго і суботнік, каб закрыць нейкія вузкія месцы".

Мінфін, аднак, лічыць інакш. Грошы, "атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка" павінны быць пералічаныя Мінгарвыканкаму і аблвыканкамам. Тыя, у сваю чаргу, 50% сумы пакідаюць у сябе, а другія 50% пераводзяць "на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў".

Так што тут адно з двух: ці кіраўніцтва завода хітруе, паведамляючы рабочым, што "суботнія" грошы ідуць на рамонт у дзіцячых аздараўленчых лагерах, ці МТЗ дзейнічае насуперак парадку, устаноўленаму Мінфінам.

"Керамін": Выйшаў значыць, пагаджаешся

На "Кераміне" Еўрарадыё распавялі, што ніхто загадзя не агаворвае з імі суму, якую трэба зарабіць падчас субототношеніка. Стаўленне да суботніка тут ліберальнае: "Суботнік не з'яўляецца абавязковым для ўсіх. Калі нехта не выйдзе, з заробкаў нічога не аднімуць. У чалавека ёсць права выбару – пайсці ці не пайсці".

Фота: posidim-pogovorim.ru

 

"Каб вы разумелі: напярэдадні праводзіцца тлумачальная праца, кажа намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Ларыса Пятроўская. – Людзі ведаюць, што такое суботнік. Нехта працуе на сваім працоўным месцы і можа пералічыць свой сярэднядзённы заробак. Нехта – на ўборцы, тады праца ацэньваецца па-іншаму. Выйшаў –значыць, пагаджаешся".

Суразмоўца Еўрарадыё падкрэсліла, што на яе памяці не было выпадку, каб нехта адмовіўся пералічваць дзяржаве заробленыя грошы. Маўляў, усе хочуць, каб у краіне быў парадак. Натуральна, усё робіцца добраахвотна.

Рагозніцкі крухмальны завод: Аднаму суботнік, а іншаму не?

"Усе, у каго няма бальнічнага ліста, будуць удзельнічаць у суботніку 21 красавіка, – бадзёра, як на партыйным сходзе, дае справаздачу Еўрарадыё галоўны інжынер Рагозніцкага крухмальнага завода Генадзь Валчкевіч. – Будзем наводзіць парадак на прадпрыемстве. Нехта паедзе выконваць грамадскія працы ў вёску Алешавічы. Агульная колькасць удзельнікаў суботніка – 63 чалавекі!"

Фота: povarusha.ru

Спецыяліст і слухаць не хоча, што ўдзел у суботніку і адлічэнні не з'яўляюцца абавязковымі: "Як гэта: аднаму – суботнік, а іншаму – не?" Па словах Валчкевіча, на заводзе ніводнага разу не было такога, каб нехта не захацеў працаваць у выходны дзень і адлічваць грошы дзяржаве.

Мінскі завод пеністых вінаў: Калі нехта не захоча пералічваць, будзем ставіць у табелі адзнакі

На Мінскім заводзе пеністых вінаў неспадзявана прызналі: суботнік справа добраахвотная. "З людзей мы прымусова нічога не вылічваем, нават калі нехта не прыйшоў. Хадзіць ці не хадзіць – права кожнага, – кажа Еўрарадыё намеснік гендырэктара прадпрыемства Артур Галімаў. – Грошы, заробленыя непасрэдна ў дзень суботніка, пералічваюцца ў бюджэт. Меркаванне работніка ўлічваецца ў тым плане, што калі ён выходзіць і добраахвотна робіць нешта звыш сваёй асноўнай працы, значыць, ён згодны.

Фота: wood-ufa.ru

 

Калі нехта не захоча пералічыць усю заробленую за дзень суму, будзем ставіць у табелі адзнакі. Кожны чалавек, сыходзячы са сваіх магчымасцяў, можа зрабіць свой унёсак".

Суботнік увайшоў у беларусаў у звычку. Трэба некуды пайсці? ОК. Трэба нешта заплаціць? ОК. Пра тое, што гэта ўсё добраахвотна, ніхто асабліва і не ўзгадвае. Толькі Саўмін пяць разоў, і Мінфін два разы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі