Выйшаў на волю ўласнік сеткі Green Генадзь Кірэйкаў

09/06/2021 - 19:46

На волю выйшаў сузаснавальнік фірмы "Рапа" Генадзь Кірэйкаў (сапраўднае прозвішча Кім), піша "Наша Ніва". Яму належалі гандлёвая сетка Green і гандлёвы цэнтр "Скала". 

Кірэйкава затрымалі ў лютым 2021-га, калі Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім сходзе заявіў, што "адну кампанію мы выразаем". Прычынай нібыта стала адмова рэалізоўваць прадукцыю "ябацек".

У бізнес-колах хадзілі чуткі, што сапраўднай прычынай затрымання Кірэйкава і санкцый супраць яго кампаніі стала пазіцыя асобных менеджараў сеткі Green, якія актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах супраць беззаконня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі