Выкладчыцу журфака БДУ Ксенію Мартуль асудзілі на 15 сутак арышту

15/12/2021 - 09:38

Выкладчыцу журфака БДУ Ксенію Мартуль асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яе пакаралі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Справу ў сераду разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе @mediazona_by.

14 снежня сілавікі забралі Мартуль проста з заняткаў. У "пакаяльным" відэа яна сказала, што ўдзельнічала ў масавых пратэстах 2020 года. І дадала, што "затрымана за тое, што ў асабістай перапісцы рабіла перасылкі з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў".

Неўзабаве пасля затрымання выкладчыцы міліцыя перахапіла кантроль над тг-каналам "Gender_gap". У ім, дарэчы, ніколі не пісалі пра палітыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі