Вязням, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, забаранілі перадаваць і дасылаць медыкаменты

06/05/2023 - 11:02
Акрэсціна / Еўрарадыё

Гэта новае указанне дэпартамента выканання пакаранняў. Яно з’явілася яшчэ ў красавіку, але вядома пра яго стала цяпер.

Некалькі дзён сваякі зняволеных, якіх утрымліваюць у розных следчых ізалятарах і  турмах, былі занепакоены тым, што ў іх не прымаюць медыцынскія перадачы, а медыцынскія бандэролі вяртаюцца назад, —  паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Паводле ўказання ДВП, вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы (не больш за адну ўпакоўку) і інсулін замежнай вытворчасці.

Аб'ява аб зменах / "Вясна"

Палітзняволеным неабходную медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення амаль не аказваюць, таму медыцынскія перадачы былі для сваякоў адзіным спосабам дапамагчы блізкаму, — падкрэслівае “Вясна”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі