Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль уражаны беларускімі пратэстамі.
"Зноў уражвальныя масавыя дэманстрацыі ў Мінску ды іншых гарадах паказваюць рашучасць беларускага народу дамагчыся сваіх свабодаў, правоў і дэмакратыі.
Усё гэта — нягледзячы на арышты, запалохванне і гвалт з боку беларускіх уладаў", — напісаў Барэль у сваім акаўнце ў Твітары.
На яго думку, Беларусі патрэбны ўсебаковы нацыянальны дыялог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.