Вярхоўны суд Беларусі заявіў пра яшчэ адну "тэрарыстычную арганізацыю"

08/04/2022 - 14:27

Вярхоўны суд Беларусі заявіў пра яшчэ адну "тэрарыстычную арганізацыю". Ёй прызналі "экстрэмісцкае фарміраванне" NEXTA і яго "структурныя падраздзяленні" (NEXTA Live і LUXTA). Генпракуратура РБ падкрэслівае, што зроблена гэта па яе заяве. Па яе версіі, "тэрарысты" з сярэдзіны 2020-га займаліся прапагандай "экстрэмісцкай" і "тэрарыстычнай" дзейнасці, "аб'яднаннем радыкальна настроеных грамадзян для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў" і г. д. Наступствам такой дзейнасці сталі "акты тэрарызму" і "масавыя беспарадкі".

Генпракуратура падкрэслівае, што з 8 красавіка 2022 года "дзейнасць ["тэрарыстычнай"] арганізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронена". І палохае крымінальнай адказнасцю за ўдзел у ёй.

У жніўні 2021-га ў Беларусі прызналі "тэрарыстычнай арганізацыяй" "Атрады грамадзянскай самаабароны", а ў лістападзе мінулага года — арганізацыю "Супраціў" (а разам з ёй — "экстрэмісцкія фарміраванні" "Кібер-партызаны", "Буслы ляцяць" і "Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі