Вольга Хіжынкова на волі!

20/12/2020 - 10:04

Вольгу Хіжынкову вызвалілі пасля 42 сутак арышту. Перад вызваленнем яе перавезлі ў ізалятар у Жодзіна. І выпусцілі на тры гадзіны раней, чым па пратаколе.

Былая прэс-сакратарка ФК "Дынама-Брэст" была затрымана ў Мінску 8 лістапада, калі сілавікі разганялі ўдзельнікаў пратэстнай акцыі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Вольга Хіжынкова публічна выступіла супраць гвалту беларускіх сілавікоў і за новыя прэзідэнцкія выбары, яна смела выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў нашай краіне. У выніку Хіжынкова засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі