Візавы цэнтр Польшчы ў Гомелі / vpolshu.by
Візавыя цэнтры Літвы і Польшчы часова прыпыняюць прыём дакументаў ад грамадзян Беларусі. У консульскім аддзеле амбасады Літвы Еўрарадыё пацвердзілі, што прыём дакументаў пакуль што не вядзецца.
Калі візавыя цэнтры адновяць сваю працу — няясна. У консульстве Літвы паведамілі, што хутка ўся інфармацыя з'явіцца на афіцыйным сайце амбасады.
На афіцыйным сайце візавага цэнтра Польшчы сказана, што запіс на падачу дакументаў "прыпынены да далейшага паведамлення".
У пачатку верасня беларускае МЗС запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. У літоўскай амбасадзе павінна застацца 14 дыпламатаў з 25, у польскай — 18 замест 50.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.