Відэаблогер сабраў у гандлёвым цэнтры ў Мінску 3000 прыхільнікаў. Фота, відэа

06/06/2017 - 04:52

Відэаблогер Улад Бумага 5 чэрвеня сабраў у гандлёвым цэнтры Galleria на праспекце Пераможцаў у Мінску 3000 сваіх прыхільнікаў (гэта былі падлеткі, дзяўчаты і хлопцы). Гэта мусіла быць яго “першая фан-сустрэча ў Мінску”, ды яшчэ ў дзень нараджэння. Улад абяцаў “падарункі, адказы на пытанні і мноства клёвых сэлфі”. Адгукнуліся тысячы школьнікаў. Бумага піша ў сацсетках, што арганізатары вымушаны былі спыніць сустрэчу ў мэтах бяспекі — баяліся цісканіны.

У блогера папулярныя старонкі ў сацсетках, на YouTube-канале ён мае больш за паўтара мільёна падпісчыкаў.

Фота: vk.com

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі