У Маскве аўтамабіль беларуса ператварылі ў металалом. Андрэй Васільеў прыехаў з жонкай у госці да сваякоў. Пакуль ён знаёміўся з расійскай сталіцай, яго легкавік, прыпаркаваны з парушэннямі, эвакуявалі і завезлі на штраф-стаянку. Калі ж беларус прыехаў туды, каб забраць свой аўтамабіль, то апынуўся ў шокавым стане.
Як інфармуе ren.tv, на машыну Васільева ўпала страла пагрузчыка і моцна яе пашкодзіла. Супрацоўнікі штрафной стаянкі кажуць, што нічога асаблівага не адбылося. Беларус спрабуе даведацца, якім чынам ён можа атрымаць кампенсацыю.