Відэа, як на "Еўра-2016" зборная Бельгіі разграміла каманду Ірландыі

18/06/2016 - 16:00

У суботу, 18 чэрвеня, на "Еўра-2016" футбольная зборная Бельгіі разграміла каманду Ірландыі — 3:0. Два галы забіў Рамэлу Лукаку (на 48-й і 70-й хвілінах), адзін — Аксель Вітсель (на 61-й).

У групе Е лідыруе Італія — 6 ачкоў, якая ўжо забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. Бельгія мае 3 ачкі, па 1 ачку — у Ірландыі і Швецыі.

Сёння пройдуць яшчэ два матчы. У групе F сустрэнуцца Ісландыя і Венгрыя (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 18.45), Партугалія і Аўстрыя (жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55). Венгрыя мае 3 ачкі, Партугалія і Ісландыя — па 1, Аўстрыя — 0.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі