Відэа: Арцёма Мілеўскага шукалі ў барах, а знайшлі на футбольным полі

20/07/2017 - 10:29

"Дынама" (Брэст) апублікавала ў твітары відэа "Міля круціць спінер". Па сюжэце, футбаліста Арцёма Мілеўскага — аматара бавіць час у начных клубах — не могуць знайсці ў некалькіх барах горада над Бугам. А ўсё таму, што Мілеўскі — на футбольным полі. Але не трэніруецца, а круціць спінер.

Так брэсцкае "Дынама" рэкламуе новыя модныя сувеніры з клубнай сімволікай. Заўзятары дынамаўцаў пабачаць спінеры ўжо сёння: 20 ліпеня берасцейцы прымаюць на сваім полі аўстрыйскі "Альтах".

Былы кіеўскі дынамавец Арцём Мілеўскі перайшоў у "Дынама" (Брэст) 6 ліпеня. Футбаліст хоча пазбавіцца "гламурнай" рэпутацыі, якая цягнецца за ім з часу, праведзенаша ў сталіцы Украіны.

Дарэчы, брэсцкі клуб блізкі да таго, каб падпісаць яшчэ адну айчынную футбольную зорку — Аляксандра Глеба.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі