Венядзіктаў: на Лукашэнку зрабіла вялікае ўражанне галасаванне на "Голасе"

26/03/2021 - 06:06

Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў пракаментаваў сваю рэзанансную заяву пра тое, што рыхтуюцца перамовы ўладаў Беларусі з апазіцыяй пры ўдзеле АБСЕ і ЗША. Пра гэта ён напісаў у тэлеграме 24 сакавіка.

"Вы можаце мне не верыць як крыніцы, а пасля здзівіцеся, — гаворыць Венядзіктаў у эфіры радыёстанцыі. — А можа, усё сарвецца, таму што людзі ўсе на нервах... [Лукашэнка] капрызны. Заходнікі вельмі адданыя пратаколу. І апазіцыя вылучае некаторыя папярэднія патрабаванні для пачатку перамоваў".

Па звестках Аляксея Венядзіктава, "вялікае ўражанне зрабіла на атачэнне Лукашэнкі і на яго, і на заходніх партнёраў... галасаванне на платформе "Голас". Там за кароткі час за перамовы ўладаў і апазіцыі ў Беларусі выказаліся больш за 750 тысяч чалавек. "І вось гэта зрушыла працэс", — лічыць Венядзіктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі