Вайскоўцы Беларусі выйгралі золата на міжнародных вучэннях Cambrian Patrol 2018

23/10/2018 - 17:43

Беларуская каманда заваявала залаты медаль на міжнародных вучэннях Cambrian Patrol 2018 ва Уэльсе. Прадстаўнікі нашай краіны ўпершыню прымалі ўдзел у гэтых спаборніцтвах. Пра перамогу беларускай каманды паведаміла амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі. 

Агулам у вучэннях удзельнічалі 137 каманд з 37 краін. Па словах брытанскіх дыпламатаў, спаборніцтвы настолькі складаныя, што ў сярэднім толькі 5% вайсковых патрулёў атрымліваюць вышэйшую ўзнагароду, а каля траціны каманд не даходзяць да фінішу. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі