Ва Ушацкім раёне мужчына праваліўся ў бітумнае сховішча

23/10/2019 - 08:23

22 кастрычніка ў 21:08 ратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Лутава-Сяльцо Ушацкага раёна чалавек праваліўся ў бітумнае сховішча, перадае прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі выявілі, што гаворка ідзе пра рэзервуар двухметровай глыбіні, накрыты шыферам. Мужчына ехаў па шыферным насціле на ровары. Шыфер праламіўся, і мужчына зваліўся ў бітум, адкуль самастойна выбрацца не змог.

Ратавальнікі дасталі яго з дапамогай выратавальных вяровак і пояса пажарнага дасталі мужчыну. Яго перадалі медыкам з папярэднім дыягназам "ўдары цела".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі