Ва Украіне засакрэцілі судовыя рашэнні па справе забойства Паўла Шарамета

21/09/2017 - 13:38

Ва Украіне Нацыянальная паліцыя засакрэціла ўсе судовыя рашэнні па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, паведамляе hromadske.ua. Прычына такога рашэння не паведамляецца.

З Адзінага рэестра судовых рашэнняў з адкрытага доступу выдаленыя больш за 200 рашэнняў па справе аб забойстве Шарамета. З адкрытага доступу выдаленае рашэнне аб прадастаўленні паліцыі інфармацыі пра мабільныя перамовы магчымых фігурантаў крымінальнай вытворчасці.

Журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль, за рулём якога ехаў журналіст, быў узарваны самаробнай выбуховай прыладай.

За болей чым год, які прайшоў пасля забойства Шарамета, следства па-ранейшаму разглядае пяць версіяў злачынства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі