Ва Украіне на Івана Ахлабысціна пачалі крымінальную справу за тэрарызм

02/12/2016 - 09:51

Служба бяспекі Украіны пачала крымінальную справу на расійскага актора Івана Ахлабысціна. Яго падазраюць у тэрарызме, піша УНІАН.

Пра крымінальную справу паведаміла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская: "Жарты жартамі, але пасля публічнай падтрымкі Ахлабысцін ідэй "рускага свету", радаснага прывітання "рускай вясны" ва Украіне, а таксама выказванняў у падтрымку дзейнасці тэрарыстычнай структуры" ДНР", агрэсіі супраць Украіны з боку РФ і анэксіі АР Крым, Галоўным следчым упраўленнем СБУ адкрыта крымінальная вытворчасць па факце здзяйснення Ахлабысціным І.І. злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны".

30 лістапада Ахлабысцін атрымаў пашпарт "грамадзяніна ДНР" з рук кіраўніка гэтага ўтварэння Аляксандра Захарчанкі. Паведамляецца, што артыст назваў "ДНР" "апорай і фарпостам рускага свету".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі