Небяспека ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі вышэйшая, чым з Прыднястроўя. Так ацэньваюць сітуацыю ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, паведаміў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.
Па яго словах, украінскія памежнікі ўзмацнілі меры бяспекі на мяжы з Прыднястроўем і Беларуссю. Гэтыя захады Дземчанка патлумачыў памкненнем не дапусціць эскалацыі на гэтых кірунках. "Нават больш цяпер разглядаецца магчымасць уварвання з Рэспублікі Беларусь ва Украіну", — дадаў прадстаўнік ДПСУ.
Ён падкрэсліў, што памежнікі разам з Узброенымі сіламі гатовыя прыняць меры пры спробе ворага напасці з боку Беларусі і Прыднястроўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут