Ва Украіне асуджаны расійскі танкіст, які абстраляў шматпавярховы жылы дом

08/08/2022 - 12:34

Ва Украіне асуджаны на 10 гадоў калоніі расійскі танкіст Міхаіл Кулікоў, які абстраляў шматпавярховы жылы дом. Працэс праходзіў з чэрвеня ў Чарнігаве. Як піша suspilne.media, украінцы ўзялі расіяніна ў палон 26 лютага ў наваколлі Чарнігава. Суд прызнаў Кулікова вінаватым у тым, што ён ехаў на танку ў Чарнігаве і выканаў загад адкрыць стральбу па шматпавярховіку. Снарад трапіў у кватэру на 10-м паверсе.

Грамадзянін РФ прасіў у судзе прабачэння ва ўкраінцаў. Сваю віну ён прызнаў.

Гэта не першы працэс над расійскімі вайскоўцамі ва Украіне. У траўні расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын атрымаў пажыццёвае зняволенне за забойства мірнага жыхара. Тады ж двух расійскіх вайскоўцаў за абстрэл Харкаўскай вобласці асудзілі на 11,5 года зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі