Расійская вайсковая тэхніка прыбывае ў Беларусь / фота Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Расійская Федэрацыя працягвае перакідаць асобныя ваярскія падпадзелы на тэрыторыю Беларусі, паведаміў генштаб УСУ ў ранішняй зводцы. Тым не менш, пагрозу на Валынскім і Палескім кірунках у Генштабе працягваюць ацаняць спакойна: "без істотных змен".
Раней ў УСУ тлумачылі, што нягледзячы на разсяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайскоўцаў, колькасці групоўкі недастаткова для наступу з тэрыторыі рэспублікі. Для гэтага ў Беларусь павінны прыехаць як мінімум у пяць разоў больш расійскіх вайскоўцаў, чым там месціцца цяпер.
Тым не менш, Генштаб працягвае канстатаваць, што пагроза нанясення ракетных удараў і ўжывання ўдарных беспілотных лятальных апаратаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь захоўваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут