Урач Салавей стаў намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК

28/03/2024 - 11:52

Станіслаў Салавей / t.me/CabinetBelarus/

Урач Станіслаў Салавей стаў намеснікам Вольгі Гарбуновай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Ён будзе адказваць за пытанні ў сферы аховы здароўя. Перад ім стаіць задача распрацоўкі "праекта рэформ сістэмы аховы здароўя пераходнага перыяду". Таксама Салавей будзе займацца "адвакацыяй правоў беларускіх медыкаў у замежжы", паведамляе прэс-служба АПК.

Станіслаў Салавей — удзельнік мірных пратэстаў 2020-2021 гадоў у Беларусі, двойчы затрымліваўся, быў звольнены па палітычных матывах (працаваў урачом у 3-й Гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава). З 2021-га да 2024 года працаваў урачом акушэрам-гінеколагам ва Украіне. Быў валанцёрам ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары, з'яўляецца сябрам Каардынацыйнай Рады 2-га склікання. Салавей вядомы, як даследчык сістэмы беларускай аховы здароўя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі