Уначы пройдуць вучэнні ў мінскім метро: 20 адзінак тэхнікі і сотня ратавальнікаў

23/04/2019 - 20:31

У ноч з 23 на 24 красавіка на станцыях мінскага метро "Маскоўская" і "Парк Чалюскінцаў" пройдзе тактычна-спецыяльнае вучэнне. Як інфармуе БЕЛТА, паводле легенды, у тунэлі загарэўся цягнік. Задача ратавальнікаў яго патушыць. Будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеянне супрацоўнікаў МНС і дзяжурнага персаналу станцый у выпадку надзвычайнага здарэння.

Да вучэння плануецца прыцягнуць 20 адзінак тэхнікі і больш за сотню ратавальнікаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі