Улетку ў Беларусь з Расіі даставілі больш за тысячу тон ракетнага ўзбраення

04/10/2024 - 06:33

Грузавы цягнік з ваеннай тэхнікай, ілюстрацыйнае фота / "Воен-ТВ"

Гэтым летам у Беларусь з Расіі па чыгунцы былі дастаўлены ў агульнай складанасці 43 вагоны з ракетным узбраеннем. Агульная вага грузу склала каля 1 100 тон, пра гэта піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі (СЧБ).

Для перавозкі ўласна грузу былі задзейнічаны 5 крытых вагонаў і 38 паўвагонаў. Яшчэ шэсць крытых вагонаў прызначаліся для праезду персанала. Пры гэтым гаворка ішла аб грузе 1 класа небяспекі гэта выбуховыя матэрыялы. Як стала вядома СЧБ, адпраўнікамі з расійскага боку выступалі:

  • вайсковая частка 58661-51 12-й арсенал захоўвання авіяцыйных сродкаў паражэння ВПС РФ (станцыя Патрыкеева, Куйбышаўскай чыгункі);
  • вайсковая частка 55443 13-й арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленне Міністэрства абароны РФ (станцыя Кота );
  • федэральная казённая ўстанова аб'яднанае стратэгічнае камандаванне Паўднёвай ваеннай акругі (станцыі Марцава, Паўночна-Каўказкай чыгункі)
  • вайсковая часць 75392 МА РФ – 559-ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяцыйны полк (станцыя Марозаўская, Паўночна-Каўказкай чыгункі);
  • вайсковая часць 49371 – 859-ы цэнтр баявога прымянення і перавучвання лётнага складу марской авіяцыі ВМФ РФ (станцыя Ейск);
  • АТ "Завод Пластмас" (станцыя Патаніна, Паўднёва-Уральскай чыгункі). Гэта прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці прамысловых выбуховых рэчываў (ПВВ), такіх як шашкі-дэтанатары і эмульсійныя ПВВ.

Адметна, што гэтыя пастаўкі ішлі адначасова з адпраўкай у Расію з Беларусі беларускага ўзбраення, боепрыпасаў і тэхнікі, якую перадавалі ў выглядзе так званай "братэрскай узаемадапамогі". У СЧБ мяркуюць, што такім чынам адбываўся абмен на больш неабходнае на той час для Расіі ўзбраенне. А перакідванне расійскіх ракетных боепрыпасаў у Беларусь дазваляла забяспечыць іх дадатковы запас і адносна бяспечнае захоўванне.

Шляхі руху расійскіх ваенных грузаў з Расіі ў Беларусь / belzhd.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі