Уладзімір Беражкоў сышоў з газеты "СБ. Беларусь сегодня"

07/02/2018 - 14:10

З газеты "СБ. Беларусь сегодня" сышоў вядомы журналіст Уладзімір Беражкоў. Пра гэта ён паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам nn.by.

Беражкоў — былы галоўны рэдактар спартовай газеты "Прессбол", а таксама былы генеральны менеджар мінскага хакейнага клуба "Дынама". У холдынгу "СБ" ён адказваў за развіццё інтэрнэт-праектаў.

Сыход Беражкова адбыўся на наступны дзень пасля змены кіраўніцтва. Напярэдадні, 6 лютага, Аляксандр Лукашэнка замяніў галоўнага рэдактара выдання: замест Паўла Якубовіча гэтую пасаду заняў Дзмітрый Жук

Дарэчы, Беражкоў у "СБ" адпрацаваў толькі тры месяцы — з пачатку лістапада 2017 года.

У каментары Радыё "Свабода" Беражкоў патлумачыў, што сам напісаў заяву на звальненне. Ён заявіў, што прычыны яго сыходу відавочныя. Журналіст дадаў, што не шукаў "запасных аэрадромаў": "У мяне няма ідэяў, бо мае апошнія месяцы былі цалкам прысвечаныя гэтай працы. Мы дасягнулі сур’ёзных вынікаў. І я не думаў, што мне давядзецца шукаць сёння новую працу".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі