Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа абвясціў, што ў краіне прымаецца шэраг спецыяльных мер для аднаўлення краіны пасля разбуральнага землятрусу. Ахвярамі стыхіі сталі як мінімум 570 чалавек.
Паводле папярэдніх падлікаў, прычыненая стыхіяй шкода можа скласці каля 3 млрд долараў.
Сярод іншага прэзідэнт Эквадора прапанаваў павысіць падатак з продажаў з 12% да 14% на працягу аднаго года.
Акрамя таго, ўводзіцца "падатак на багацце". Грамадзяне краіны з капіталам больш за 1 млн долараў будуць абавязаныя выплаціць дзяржаве 0,9% свайго багацця, перадае Бі-Бі-Сі.
Тыя, чый штомесячны даход складае 1000 долараў, павінны будуць выплаціць суму свайго даходу за адзін дзень. Тыя, хто атрымлівае па 2000 долараў, аддадуць свой заробак за 2 дні, і г.д.
Раней Сусветны банк прагназаваў, што эканоміка Эквадора скароціцца сёлета на 2% з-за падзення сусветных коштаў на нафту.