Украінская выведка сцвярджае, што ва Украіне загінулі беларускія вайскоўцы

23/05/2022 - 06:26

Украінская выведка сцвярджае, што ва Украіне загінулі беларускія вайскоўцы. Нібыта яны падпісвалі кантракты з расійскімі прыватнымі вайсковымі кампаніямі і прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.

У паведамленні Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны адзначаецца, што ў некалькіх населеных пунктах Беларусі прайшлі пахаванні загінулых кантрактнікаў. Згадваюцца Мар'іна Горка ў Мінскай вобласці і Асіповічы ў Магілёўскай вобласці. У адным выпадку пахавалі салдата, у іншым — адстаўнога афіцэра.

Украінцы пішуць, што "удзел у вайне супраць Украіны непапулярны сярод беларускіх вайскоўцаў". Вядомыя толькі асобныя выпадкі падпісання кантрактаў з расійскімі прыватнымі вайсковымі кампаніямі. Матыў у кантрактнікаў не ідэалагічны, паколькі іх найперш цікавяць абяцаны заробак за ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак пасля таго, як з'явіліся першыя загінулыя і зніклыя без вестак, жадаючых стала менш.

Украінскі бок і раней паведамляў, што расіяне займаюцца вярбоўкай беларускіх вайскоўцаў для вайны ва Украіне. Праўда, ніякіх доказаў няма дагэтуль. Улады Беларусі адмаўляюць, што беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ці ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі